Якая мэта Abodva?
Праблема.
Ваша меркаванне пра чалавека па фотаздымках у яго сацыяльных сетках адрозніваецца ад меркавання пры рэальнай сустрэчы з гэтым чалавекам.
Рашэнне.
Abodva.by = Сацыяльная сетка для пошуку людзей для асабістых і прафесійных знаёмстваў з абавязковым відэа-прывітаннем, апісаннем Хто я і Каго шукаю.
Сабраць, аб’яднаць, пазнаёміць найлепшых людзей Беларусі. Найлепшыя – гэта людзі, якія могуць ня толькі ляжаць на канапе, каб ела шкарпэткі моль.
Можна і з моллю, калі гэта ваш жыццёвы падыход.
Калі вы ня ведаеце, ці ясі моль вашыя ногі, то вам можа растлумачыць пра гэта Саша і Сірожа:
Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба вызначыцца з азначэннем “сайт знаёмстваў”.
Калі браць Знаёмства толькі як блізкія адносіны паміж людьмі з мэтай зрабіць пару, то Abodva гэтым не абмяжоўваецца.
Abodva – гэта больш сацыяльная сетка, накшталту Facebook і VK, але для тых людзей, якія могуць запісаць кароткае відэа, маюць захапленні ў жыцці і пазіцыю, маюць выхаванне, маюць павагу да іншых удзельнікаў клуба.
ПРЭМІУМ ПАКЕТЫ ABODVA
Першыя 1000 (500 жанчын і 500 мужчын) верыфікаваных карыстальнікаў з відэа-прывітаннем атрымаюць узнагароду – прэміум статус, які дазваляе пачаць больш за 7 новых дыялогаў на дзень з іншымі карыстальнікамі клуба.
Золата
-
Прагляд профіляў
-
Прыватныя паведамленні
-
Бачнасць у пошуку іншым карыстальнікам
-
Срэбраны статус
-
Відэа-прывітанне
ПЛАН РАЗВІЦЦЯ ABODVA
Этап 1
-
Раздача прэміум узнагарод карыстальнікам.
-
Abodva ў рэжыме рэгістрацыі
-
Паведамленні неактыўныя
Этап 2
-
Запуск Abodva
-
Усе карыстальнікі маюць безлімітныя паведамленні
-
Паведамленні актыўныя
Этап 3
-
Бескаштоўная актывацыя прэміум акаунтаў карыстальнікаў Этапа 1.
-
Магчымасць пакупкі прэміум акаунтаў іншым карыстальнікам
-
Паведамленні лімітаваныя для непрэміум карыстальнікаў (7 новых дыялогаў на дзень)
Этап 4
-
Падключэнне сэрвісаў падарункаў: дастаўка кветак, кіно, рэстарацыі, кафэ і іншыя сэрвісы адпачынку.
Хто можа карыстацца Abodva
Нелегальна.
Бо згодна артыкула 272 ўказа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”
Ліцэнзаванне дзейнасці ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь.
На практыцы любую сацыяльную сетку можна падвесці пад гэты ўказ. Спадзяемся, што гэты ўказ будзе адменены ў свой час.
Верыфікацыя профіля
Відэа-верыфікацыя – гэта відэа на якім вы прамаўляеце фразу:
“Абодва кропка ком. Мой логін [ваш логін].”
Відэа-верыфікацыя неабходна для таго, каб ведаць, что на Відэа-прывітанні сапраўды вы і відэа належыць вам.
Паглядзець інструкцыю, як зрабіць Відэа-верыфікацыю можна тут.
Карыстальнікі, якія прайшлі верыфікацыю, азначаюцыя спецыальнымі меткамі, альбо сымбаламі.
У такім выпадку, карыстальнікам зразумела, што гэты карыстальнік рэальны.
У наступных паляпшэннях сайта, карыстальнік, які прайшоў верыфікацую, будзе знаxодзіцца вышэй у пошуку за тых, хто яе не прайшоў.
Abodva.com мае тры ступені верыфікацыі.
1. Першая ступень
Выдаецца, калі вы пазначылі мінімум 1 спасылку на вашы сацыяльные сеткі (Facebook, Twitter, VK.com, Instagram, OK.ru, LinkedIn, LiveJournal), альбо на ваш сайт/блог, дзе ёсць фотаздымкі з вамі і ваша імя.
2. Другая ступень
Прызначаецца, калі вы запісалі відэа-верыфікацыю.
3. Трэццяя ступень
Самая моцная ступень. Вы павінны паказаць першую старонку пашпарта, альбо пасведчанне кіроўцы, дзе бачны Ваш фотаздымак, Імя і Прозвішча, а таксама Грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
УВАГА! Мы не збіраем і не захоўваем вашы персанальныя дадзеныя. Вы толькі прад’яўляеце дакумент. Не дасылайце сканы вашых пашпартоў на Abodva.com ніякім спосабам. Таму зафарбоўваце ўсе дадзеныя, акрамя пазначаных вышэй агульнадаступнай інфармацыі.
Загрузіце ваш скан пашпарта на drive.google.com і пастаўце максімальную прыватнасць на скан.
1. Адзначце пошту abodva.com@gmail.com
2. Адзначце прыватнасць – “Толькі прагляд”
3. Адзначце птушку на забарону спампоўкі скана, друкавання і каментавання.
4. Напішыце тэкст (спасылка на ваш профіль, Імя і Прозвішча):
Вітаю.
Верыфікацыя профіля: https://abodva.by/members/maxrusakovich/
Максім Русаковіч
5. Націсьніце “Адправіць”
6. Дачакайцеся адказа ад адміністрацыі Abodva.com на гэты ліст, што верыфікацыя пройдзена.
7. Выдаліце ваш скан пашпарта з drive.google.com
Паведамленні
На Abodva існуе ліміт на паведамленні новым карыстальнікам – 7 паведамленняў на дзень. Ліміт адносіцца толькі на новыя чаты з тымі карыстальнікамі, з якімі вы яшчэ не стасаваліся.
Калі, напрыклад, вы ўчора пачалі новую размову з карыстальнікам, то сёння вы можаце працягваць стасаванне без лімітаў.
Падабаюся я. Падабаюцца мне.
Можа здацца так, што вам вельмі падабаецца карыстальнік і вы хочаце яго захаваць. Можа ў вас скончыліся паведамленні на сенняшні дзень, а вы ня хочаце губляць гэтага карыстальніка.
Выйсьце простае! Зайдзіце ў профіль гэтага карыстальніка і націсьніце кнопку “Плюс”.
Каб выдаліць карыстальніка, націсьніце на “Птушку”
Барацьба з фэйкамі і абразай
Abodva прытрымліваецца пыдыхода ўзаемапавагі. Але не ўсе могуць гэта зразумець. Abodva – гэта лепшы сайт знаёмстваў, але, як і ў кожнай хаце, трэба прыбірацца. Таму, калі вы заўважалі Спам, Абразу ў паведамленнях, Недапушчальнае відэа ў профілі.
Націсніце кнопку з клічнікам, каб даслаць нам скаргу на карыстальніка.
Напішыце тэму скаргі, тэкст, выберыце прычыну скаргі і націсніце Паскардзіцца, каб адправіць паведамленне Мадэратару сайта.
Дзякуй! Вы робіце сайт Abodva лепей.
Як абнавіць відэа профіля
Дадзеную інфармацыю вы можаце знайсці ў раздзеле дапамогі “Як падрыхтаваць відэа” пункт “6*. Як абнавіць відэа на Abodva”
Правілы галасавання ТОП Дзяўчына-Хлопец
Пятніца – гэта дзень галасавання за ТОП Дзяўчыну і Хлопца. Выбіраецца ТОП-5 намінантаў тыдня па колькасці ўнікальных наведванняў іх профіляў на сайце Abodva. Карыстальнік не ўдзельнічае ў галасаванні бягучая тыдня, калі ён быў намінантам альбо пераможцам папярэдняга тыдня.
1. Бярэцца статыстыка ад 00:00 пятніцы да 23:59 чацвера папярдняга тыдня. (напрыклад з 11 па 17 студзеня)
2. Галасаванне праводзіцца с бягучай пятніцы да 23:59 наступнага чацвера (напрыклад з 18 па 24 студзеня)
3. Вынік за 3-і тыдзень (11-17 студзеня) аб’яўляецца ў наступную пятніцу (напрыклад 25 студзеня)
4. Пры аднолькавай колькасьці галасоў, перамагае карыстальнік з большай колькасцю праглядаў профіля за дадзены перыяд часу.
Збіраюцца намінанты за ўсе тыдні месяца. Правілы і тэрміны галасавання аднолькавыя, як і з тыдневым.